У полі пад Пінскам згарэла 24 тоны саломы

У Пінскім раёне на полі сельгаспрадпрыемства ААТ "Пачапава" згарэла 24 т саломы.

Здарэнне адбылося ўвечары 29 жніўня каля вёскі Купяцічы, інфармуе БЕЛТА. Сцірта саломы ў рулонах ўраджаю 2015 года ляжала ў полі. Яе вышыня складала каля 4 м. Агонь знішчыў яе цалкам.

Спецыялісты высвятляюць прычыну пажару. Разам з тым ратавальнікі нагадваюць, што ў большасці раёнаў Беларусі захоўваецца высокая пажарная небяспека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі