У пятніцу да Зямлі наблізіцца небяспечны 160-метровы астэроід
Нядаўна яго адкрыў расійскі астраном Леанід Яленін.
У пятніцу, 26 чэрвеня, да Зямлі наблізіцца патэнцыйна небяспечны астэроід — 2015 LK24. Нядаўна яго адкрыў расійскі астраном Леанід Яленін.
Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", памеры астэроіда дасягаюць 160 метраў. Яго аднеслі да катэгорыі патэнцыйна небяспечных, паколькі траекторыя руху можа змяніцца ў любы момант. Адбываецца гэта з-за ўплыву планет.
Мяркуецца, што касмічнае цела праляціць на адлегласці 4,7 млн км ад Зямлі. Наступны раз 2015 LK24 з'явіцца праз 5 гадоў і адлегласць ад нашай планеты будзе ўжо іншая.
Фота: AFP