У пятніцу Лукашэнка паляціць у Клімавіцкі раён

У чацвер Аляксандр Лукашэнка здзейсніў аблёт тэрыторыі поўначы Мінскай і Магілёўскай абласцей і азнаёміўся з ходам пасяўной кампаніі. У пятніцу кіраўнік дзяржавы наведае пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС раёны Магілёўскай вобласці, шэраг сельскагаспадарчых, сацыяльных аб'ектаў, а таксама правядзе запланаваную 2 гады таму нараду па пытаннях развіцця паўднёвай часткі Магілёўшчыны.



Лукашэнка даваў даручэнне ўраду і кіраўніцтву Магілёўскай вобласці прадумаць стратэгію і кірункі развіцця гэтых тэрыторый "у мэтах забеспячэння нармальнага функцыянавання народнай гаспадаркі і павышэння ўзроўню жыцця людзей". Менавіта аб гэтым пойдзе гаворка заўтра на нарадзе, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".

Фота — ctv.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі