У пятніцу ў Беларусі месцамі чакаецца да 33 цяпла

У пятніцу, 28 жніўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі на паўночным захадзе нашай краіны.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, вецер будзе паўднёва-заходні, 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль (месцамі — 9-10 градусаў), у дзённыя гадзіны — 27-33 цяпла, у паўночна-заходніх раёнах — 24-26.

Адзначаецца, што ў бліжэйшыя дні ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях захаваецца надзвычайная пажаранебяспека (у іншых рэгіёнах краіны толькі месцамі).

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі