У рагачоўскім сухім малацэ Рассельгаснагляд знайшоў лекі

У сухім малацэ з Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната спецыялісты Рассельгаснагляду выявілі лекавы прэпарат метранідазол.

Як паведамляе сайт арганізацыі, інфармацыю пра небяспечную малочную прадукцыю накіравалі калегам з Гомельшчыны. Акрамя таго, пра вынікі даследавання паінфармаваная дзяржаўная ветэрынарная служба Рэспублікі Беларусь.

Метранідазол належыць да лекаў, якія аказваюць уплыў на паразітаў і розных відаў мікраарганізмаў і маюць антыбактэрыйную і антыпаразітарную актыўнасць.

Фота: zdorovo-shop.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі