У Расіі затрымалі падазраваных у падпале інтэрнату з беларусамі

Пад вартай апынуўся вядомы ў нацыяналістычных колах 30-гадовы актывіст Мікалай Анціпанаў і нікому не вядомы 24-гадовы інжынер Аляксей Каняхін, паведамляе fontanka.ru



Па словах праваахоўнікаў, затрыманыя цалкам прызналі віну ў злачынстве. Аднак адвакаты сумняваюцца, што прызнанні атрыманыя з выканнем закона.



Як ужо раней паведамляла Еўрарадыё, 13 красавіка двое невядомых падпалілі інтэрнат на Балтыйскай вуліцы Санкт-Пецярбургу. Мужчыны кінулі ў вокны бутэлькі з "кактэйлем Молатава". У выніку падпалу  трое пацярпелых з апёкамі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці былі дастаўленыя ў лякарні.


У інтэрнаце жылі прыезджыя  з Беларусі, Украіны, Таджыкістана і Узбекістана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі