У расійскім Яраслаўлі на пустыры паставілі працуючы святлафор (фота, відэа)

У расійскім Яраслаўлі ўсталявалі і падключылі святлафор на пустыры, дзе па плане павінна знаходзіцца скрыжаванне, але пры гэтым не пабудавалі дарогу. Святлафор працуе і на яго ўтрыманне ідуць бюджэтныя сродкі.

Як піша Lenta.ru, у 2014 годзе гарадскія ўлады планавалі пабудаваць у гэтым месцы дарогу, але з-за недахопу фінансавання ідэя засталася на паперы. Але святлафор паставілі. Кошт прылады складае каля 2 мільёнаў расійскіх рублёў, а з бюджэту горада выдзяляюцца грошы на яго ўтрыманне.

Мясцовыя грамадскія актывісты крытыкуюць ўлады і патрабуюць адключыць непатрэбную на пустыры прыладу.

Тым часам улады Яраслаўля выклалі свой погляд на сітуацыю. Паводле чыноўнікам, святлафор падключылі да сеткі, каб пазбегнуць яго крадзяжу. У мэрыі заяўляюць, што верагоднасць выкрадання працуючага святлафора ніжэйшая, бо злодзеяў можа адпужаць той факт, што прылада знаходзіцца пад напружаннем, інфармуе ВВС са спасылкай на расійскія СМІ.

Фота: youtube.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі