У РБ вырашылі плаціць і па крэдыце Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША ў рублях

Долары ЗША / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Долары ЗША / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларусь будзе плаціць у рублях па крэдыце Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША. Гэта прадугледжана сумеснай пастановай Савета міністраў і Нацыянальнага банка. Дакумент падпісаны ўчора, а сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Такая мера "прынятая для своечасовага і поўнага ажыццяўлення выплат па знешніх дзяржаўных пазыках, прыцягнутых ад Таварна-крэдытнай карпарацыі (Злучаныя Штаты Амерыкі)", гаворыцца ў дакуменце. Амерыканская таварна-крэдытная карпарацыя стала чацвёртай арганізацыяй, якой Беларусь вяртае крэдыты ў рублях, адзначае БЕЛТА.

У канцы кастрычніка Аляксандр Лукашэнка казаў, што Беларусь — надзейны платнік і гатовая плаціць па сваіх даўгах, "тым больш Захаду мы няшмат павінныя".

"Але яны адмовіліся прымаць валюту з Беларусі. Добра, тады мы ім прапанавалі беларускі рубель. Яны таксама адмовіліся", — казаў Лукашэнка.  Рашэнне абслугоўваць знешнія даўгі ў нацыянальнай валюце ўрад і Нацбанк Беларусі прынялі яшчэ ў чэрвені. Пасля гэтага рэйтынгавае агенцтва Fitch знізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі да пераддэфолтнага "С" замест "ССС". У ліпені і ў агенцтве Moody's заявілі пра дэфолт Беларусі. "Пагашэнне валютнага доўгу ў беларускіх рублях уяўляе сабой дэфолт", — лічаць у агенцтве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі