У Румыніі пачалі збіраць подпісы за перайменаванне краіны ў Дакію
Пад петыцыяй падпісаліся ўжо амаль 3400 чалавек.
Аўтары петыцыі не жадаюць, каб іх неяк звязвалі з цыганамі-ромуа ці рымлянамі, піша lenta.ru. Альтэрнатыўная назва, прапанаваная ў петыцыі, — Дакія. Так у антычныя часы называлі вялікую геаграфічную вобласць, на тэрыторыі якой жылі плямёны дакаў, а цяпер знаходзіцца Румынія.
Аўтары спадзяюцца сабраць 150 тысяч подпісаў, каб іх ініцыятыву разгледзеў румынскі парламент.
Сваю цяперашнюю назву Румынія носіць з сярэдзіны XIX стагоддзя.
Фота — Reuters