У сераду ў Беларусі — да +36 і штармавое папярэджанне

12 жніўня ў Беларусі захаваецца спякота, таму сіноптыкі абвяшчаюць чырвоны ўзровень небяспекі і штармавое папярэджанне.

Уначы будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, інфармуе БЕЛТА. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе +17...+22, месцамі будзе ад 13 да 16 градусаў. Удзень чакаеца да 31-36 градусаў цяпла.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі