У шапікі вярнулі дзве рэгіянальныя газеты з найменшым накладам

Недзяржаўная газета "Бобруйский курьер" ад серады зноў прадаецца ў шапіках. Там жа можа з'явіцца і газета "Вольнае Глыбокае". Астатнім рэгіянальным газетам адмоўлена. Атрымліваецца, што ўлады вярнулі два выданні з найменшым накладам, адзначае "Наша ніва". Нагадаем, на другім пасяджэнні Каардынацыйнай рады па СМІ ў пачатку чэрвеня было заяўлена, што яна парэкамендуе "Белпошце" і "Саюздруку" ўзнавіць распаўсюд недзяржаўных выданняў, якія цяпер знаходзяцца па-за афіцыйнымі сеткамі.

Ва ўсе рэгіянальныя СМІ прыйшлі лісты за подпісам галоўнага рэдактара "Советской Белоруссии" Паўла Якубовіча з прапановай звярнуцца ў мясцовыя аддзяленні "Белпошты" і "Саюздруку". Аднак станоўчы вынік атрымала толькі бабруйскае выданне. Глыбоцкае выданне дакументы пакуль не падавала, бо занятае перарэгістрацыяй формы ўласнасці газеты, але "Віцебскі аблсаюздрук" не супраць яго вяртання. 

А вось такім выданням, як "Борисовские новости", "Газета Слонімская" і "Intex-press", якія маюць большы наклад, было адмоўлена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі