У школе, дзе атруціліся дзеці, вынікі выбараў і "Голас" разыходзяцца ў 10 разоў
Школа №61 у Мінску / opendemocracy.net
У мінскай школе №61, дзе ўчора масава атруціліся дзеці, афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў і вынікі паводле платформы "Голас" адрозніваюцца ў 10 разоў.
У пратаколе выбарчай камісіі, якая складалася з настаўнікаў школы, Ціханоўскай запісалі 244 галасы. У той час як па інфармацыі платформы "Голас" за яе на гэтым участку прагаласавала 2570 чалавек, з якіх 1817 пацвердзілі гэта фатаграфіямі бюлетэняў.
Пры гэтым па выніковаму пратаколу к гэтаму выбарчаму ўчастку было прыпісана ўсяго 1732 чалавека з правам голасу. Пры гэтым даступнае фота гэтага пратакола без подпісаў членаў камісіі.
9 жніўня выбарчыя ўчасткі зачыніліся а 20:00, але людзі не разыходзіліся — хацелі даведацца, хто з кандыдатаў у прэзідэнты набраў больш за ўсіх галасоў. Пратаколы вывешвалі не ўсюды: людзі абураліся, да школ пад'язджала міліцыя. Тых, хто сабраўся каля школ, разганялі і затрымлівалі сілавікі. Яны ж вывозілі пад аховай выбарчыя камісіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.