У Швецыі 8-гадовая дзяўчынка знайшла 1500-гадовы меч (фота)

У Швецыі 8-гадовая дзяўчынка знайшла 1500-гадовы меч (фота)

У Швецыі 8-гадовая дзяўчынка знайшла 1500-гадовы меч. Сага Ванечак гуляла каля возера Відэстэрн і не адразу зразумела, што ў яе руках артэфакт. Адбылося гэта ў ліпені, калі з-за спякоты ўзровень вады ў возеры істотна знізіўся.

Спачатку спецыялісты меркавалі, што знаходцы каля 1000 гадоў, але пазней дадалі яшчэ 500 гадоў. Атрымліваецца, што меч адносіцца да давікінгавай эпохі. Ён, дарэчы, у добрым стане. Меч перадалі ў мясцовы музей. На возеры і ў яго наваколлі ў пошуках новых артэфактаў арганізавалі даследаванні і ўжо знайшлі брошку III стагоддзя нашай эры, інфармуе сайт abc.net.au.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі