У склад акруговых выбарчых камісій увайшлі толькі 11 апазіцыянераў

Найбольш сярод іх сябраў Кампартыі Беларусі (148 з 173 вылучаных) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (46 з 64). А гэта, як вядома, партыі праўладныя. Што да апазіцыйных партый, дык іх прадстаўнікоў зусім мала. З 97 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" у склад акруговых выбарчых камісій уключылі 8 чалавек, з 44 сябраў Партыі БНФ — толькі 3. Ніводзін з 36 прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі і 8 сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) туды не патрапіў, паведамляе БелаПАН.



Нагадаем, выбары дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі пройдуць 23 сакавіка 2014 года.
 

Чавусаў: Важнасць працы ў акруговых выбарчых камісіях памяншаецца
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі