У сталічным мікрараёне Зялёны луг зноў праблемы з вадой
Карычневая вада з крана / фота "Мінск-Навіны"
Жыхары сталічнага мікрараёна Зялёны луг скардзяцца, што з вадаправодных кранаў у іх кватэрах цячэ карычневая вада. Як патлумачылі агенцтву "Мінск-Навіны" ў "Мінскводаканале", прыкладна ў 10:00 у выніку пашкоджання трубаправода халоднага водазабеспячэння ў раёне дома №37 на вул. Мірашнічэнка, "адбылося взмучываннне ў вадзе, якая падавалася спажыщцам". З праблемай сутыкнуліся жыхары васьмі дамоў у акрузе.
У "Мінскводаканале" дадалі, што робіцца ўсё магчымае для хутчэйшага вырашэньня праблемы. На час аднаўленчых работ арганізаваны падвоз вады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.