У сталіцы каля Палаца Незалежнасці затрымлівалі ўдзельнікаў пікету (фота)

У сталіцы каля Палаца Незалежнасці затрымлівалі ўдзельнікаў пікету (фота)

У другой палове дня 7 верасня каля Палаца Незалежнасці ў Мінску прайшоў пікет ашуканых дольшчыкаў. Некалькі дзясяткаў чалавек з расцяжкамі паспрабавалі дастукацца да кіраўніка дзяржавы. Як інфармуе партал tut.by, ужо праз некалькі хвілін людзі пачалі разыходзіцца. І ў гэты момант праваахоўнікі затрымалі Сяргея Шунько, Леаніда Красоўскага і журналістку "Народнай Волi" Кацярыну Андрэеву. Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РУУС для разбіральніцтва. Праз некалькі гадзін іх адпусцілі.

Гісторыя з людзьмі, якія спрабавалі пабудаваць жыллё на Валгаградскай вуліцы, цягнецца ўжо не першы год, адзначае tut.by. Забудоўшчыку ТАА "Валынь" горад выдзеліў зямлю каля станцыі метро "Маскоўская", дзе трэба было зносіць прыватныя дамы. "Валынь" абяцала пабудаваць тры шматпавярховыя дамы. Частку віртуальных на той момант кватэр у першым доме рэалізавалі праз аблігацыі (іх гарантам выступіла страхавая кампанія), частку — па дамовах долевага будаўніцтва і дамовах пазыкі. У першым доме, па падліках пацярпелых, было прададзена 107 кватэр. Але дом вырас з катлавана да ўзроўню трэцяга паверха, і грошы ў "Валыні" скончыліся.

На сённяшні дзень кіраўніцтва фірмы-забудоўшчыка знаходзіцца пад следствам. Фірма, пра якую нічога не вядома, пачала працэдуру банкруцтва, а людзям ніхто нічога не абяцае. Толькі страхоўшчык гатовы вярнуць грошы паводле наміналу, у рублях, а гэта ў чатыры разы менш, чым было выплачана. Дольшчыкі ўжо збіраліся каля будоўлі, спрабавалі ўсталяваць там расцяжкі, але іх здымала міліцыя. Людзі (гэта каля сотні сем'яў), частка з якіх ўклала ў будоўлю апошняе, запісалі два відэазвароты да кіраўніка дзяржавы. Але ўпэўненыя, што ролікі на Youtube Аляксандру Лукашэнку ніхто не паказаў.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі