У сталіцы Кыргызстана жорстка разагналі акцыю нязгодных з вынікамі выбараў

У сталіцы Кыргызстана жорстка разагналі акцыю нязгодных з вынікамі выбараў

5 кастрычніка ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку жорстка разагналі акцыю нязгодных з абвешчанымі вынікамі парламенцкіх выбараў. Як паведамляе kloop.kg, мітынг перарос у сутыкненні сілавікоў і пратэстоўцаў. Апошніх разганялі вадамётамі, святлошумавымі гранатамі і слёзацечным газам. Людзі кідалі ў сілавікоў камяні, перакульвалі аўтамабілі. У выніку пратэстоўцаў з плошчы перад урадам выціснулі, прайшлі затрыманні.

Сутыкненні працягваліся і далей. Колькасць пацярпелых павялічваецца, іх больш за сотню (сярод іх — міліцыянеры). Падчас сутыкненняў пацярпеў дэпутат парламента Жанар Акаеў з партыі "Ата Мекен".

У акцыі, па розных ацэнках, удзельнічалі ад 6 тысяч да дзясяткаў тысяч чалавек. Яе арганізавалі партыі, якія не прайшлі ў парламент, а сярод іх і асноўныя апазіцыйныя — "Ата Мекен" і "Рэспубліка".

У сталіцы Кыргызстана жорстка разагналі акцыю нязгодных з вынікамі выбараў
Перакулены спецаўтамабіль / kloop.kg

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі