У суботу па поўдні Беларусі чакаюцца дажджы

Па поўдні краіны ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі, пераважна дождж, адзначае БЕЛТА. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 4-9 метраў у секунду.



Тэмпература паветра ў начны час складзе ад мінус 3 па паўночным усходзе да 4 градусаў цяпла ў паўднёва-заходніх раёнах краіны. Удзень будзе +8...+14 градусаў.



Фота — globus.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі