У сям’і скінутага з акна хлопчыка скандалілі, але п’яных дэбошаў не было

На судзе па справе аб забойстве 3-гадовага хлопчыка, якога выкінула з 12-га паверха яго ўласная маці, працягваюць выступаць сведкі. Адным з іх стаў малады чалавек, які жыве на 4-м паверсе гэтага дома. Ён курыў на агульным балконе, калі паўз яго праляцела цела спячага хлопчыка, накачанага алкаголем. Сведка ўбачыў, што хлопчык упаў на казырок пад’езда, і выклікаў міліцыю.

Ён таксама распавёў суду тое, што ведае пра абвінавачаную і яе сям’ю. Паводле яго характарыстыкі, Іна — спакойная. Калі ў доме знаходзіўся яе сужыцель, то здараліся скандалы. Пра сваркі жанчыны з яе маці ён нічога не ведае. Паводле яго сведчанняў,  сям’я дастаткова замкнёная і мела прыбытак ніжэй за сярэдні, але пры гэтым у кватэры не было запусцення, а дзіця было заўсёды ахайна апранутае. П’яных камапній у кватэры таксама не збіралася, паведамляе БелаПАН.

34-гадовая мінчанка скінула з 12-га паверха свайго 3-гадовага сына. Трагедыя здарылася 28 студзеня сёлета. Жанчына хацела таксама здзейсніць суіцыд, але перадумала выкідвацца з акна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі