У "Трох парсючках" у Беларусі знайшлі палітычны падтэкст

З канца студзеня ў тэатры цягнецца канфлікт. 24 студзеня мастацкая рада тэатра нават аб’явіла недавер дырэктару Мікалаю Казюліну. Трупу абурыла тое, што дырэктар узяў курс на стварэнне забаўляльнага прадукту. Акцёры хацелі б захаваць тэатр асветніцкім. Акрамя таго, Казюлін прапанаваў скасаваць пасаду мастацкага кіраўніка, якую займаў рэжысёр Уладзімір Савіцкі. Паводле юрыдычнага статусу гэтая пасада роўная дырэктару.



Як піша nn.by, 6 лютага адбыўся агульны сход калектыву. На яго прыйшлі чыноўнікі — віцэ-мэр Мінска і лідар праўладнай кампартыі Ігар Карпенка, а таксама начальніца ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава. Карпенка паведаміў, што пасада мастацкага кіраўніка будзе захаваная. А дырэктар Мікалай Казюлін зноў заявіў, што гатовы сысці са сваёй пасады, калі калектыў яму не давярае.

У сваю чаргу, Уладзімір Савіцкі згадаў, што Казюлін абвінаваціў яго ў палітыцы, якая нібыта прысутнічае ў дзіцячых спектаклях. У прыватнасці, дырэктар знайшоў палітычны падтэкст у казцы "Тры парсючкі", разлічанай для дзяцей ад 5 гадоў. Казюліна збянтэжылі заклікі герояў будаваць дом на добрым падмурку.



Фота — allmults.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі