У вайсковай часці ўнутраных войскаў градам павыбівала вокны

Вайскоўцы працуюць каля трасы "Заслаўе — Калодзішчы"

Вайскоўцы працуюць каля трасы "Заслаўе — Калодзішчы" / t.me/vvmvdrb/

У вайсковай часці 3214 унутраных войскаў, якая базуецца ва Уруччы ў Мінску, у будынках нядаўна градам павыбівала вокны, а вецер пашкодзіў агароджы. Намеснік яе камандзіра, начальнік навучальнага цэнтра спецыяльнага прызначэння Дзмітрый Еўса расказаў pristalica.by, што наступствы стыхіі былі ліквідаваныя ўласнымі сіламі.

Цяпер 30 спецназаўцаў адправілі ачышчаць ад зламаных ветрам дрэў 500 метраў каля трасы "Заслаўе — Калодзішчы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі