У Воранаве знайшлі склад цыгарэт болей як на мільярд рублёў

У прыватным гаражы ў Воранаве знойдзены склад цыгарэт на 1,1 мільярда рублёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ІМНЗ па Гродзенскай вобласці.

Факт захоўвання буйной партыі тытунёвых вырабаў без адпаведных дакументаў выяўленя супрацоўнікамі падатковай інспекцыі па Дзятлаўскім раёне сумесна з міліцыяй.

Цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі захоўваліся грамадзянкай ва ўласным гаражы, размешчаным у гарадскім пасёлку Воранава. Усяго знойдзена 169,5 тысяч пачак.

Тытунёвыя вырабы канфіскаваныя, матэрыялы накіраваныя ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці для прыняцця рашэння ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі