У Жыткавічах 16-гадоваму школьніку выставілі абвінавачанне ў забойстве маці

Абвінавачанне выставілі ў Жыткавічах 16-гадоваму школьніку. Ён забіў сваю маці з асаблівай жорсткасцю. Хлопца ўзялі пад варту, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, 39-гадовая маці сказала хлопцу, што ён, замест вучобы, зашмат часу праводзіць за камп'ютарам, не мае сяброў. Праз нейкі час хлопец падышоў да маці і нанёс ёй шматлікія ўдары кухоннай сякерай па галаве. Калі параненая жанчына выпаўзла ў калідор, юнак дабіў яе нажом. Пасля гэтага ён апрануўся і выйшаў з хаты.

Адзначаецца, што школьнік прызнаўся ў здзейсненым злачынстве. Паводле яго слоў, ён адчуваў сябе адзінокім, але замест падтрымкі пачуў ад маці дакоры. Дарэчы, у школе юнака характарызавалі станоўча.

Прызначаныя судова-медыцынскія, дактыласкапічная і іншыя экспертызы. Следчыя выяўляюць прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню непаўналетнім асабліва цяжкага злачынства.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі