У ЗША прадставілі надрукаваны на 3D прынтары супер-кар (фота)
Аўтамабіль пад назвай Blade выпусціла кампанія Divergent Microfactories. Ён важыць 629 кг і разганяецца да 100 км/г за 2,5 секунды.
Амерыканская кампанія Divergent Microfactories прадставіла Blade - першы суперкар з шасі, цалкам надрукаваным на 3D-прынтары. Аўтамабіль важыць 629 кг і разганяецца да 100 км/г за 2,5 секунды. Blade абсталяваны рухавіком магутнасцю ў 700 конскіх сіл, а ў якасці паліва выкарыстоўвае бензін або сціснуты газ.
“Аўтамабіль, які мы зараз бачым, наносіць на дзве траціны менш шкоды навакольнаму асяроддзю, чым, скажам, электрамабіль, з акумулятарам ёмістасцю ў 85 кілават-гадзіну”, — запэўнівае кіраўнік кампаніі.
Шкоду навакольнаму асяроддзю атрымоўваецца паменшыць за кошт выключэння з працэсу вытворчасці этапу завадской зборкі, паведамляе ВВС.
Фота: divergentmicrofactories.com