УЕФА дазволіла правесці матч Лігі Еўропы на мінскім стадыёне "Дынама"

УЕФА дазволіла правесці матч Лігі Еўропы на мінскім стадыёне "Дынама"

УЕФА дазволіла правесці матч 1-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы на мінскім стадыёне "Дынама", інфармуе прэс-служба клуба. 19 ліпеня сталічнае "Дынама" будзе прымаць ірландскі "Дзеры Сіці", пачатак у 18:00. Ужо пачаўся продаж квіткоў. Гэта будзе першая афіцыйная футбольная гульня на рэканструяванай арэне. Раней меркавалася правесці матч на мінскім стадыёне "Трактар". Аднак УЕФА станоўча адрэагавала на зварот ФК "Дынама-Мінск" пры падтрымцы Беларускай федэрацыі футбола і дырэкцыі стадыёна. Адказ прыйшоў увечары 12 ліпеня.

Напярэдадні мінскае "Дынама" выйграла ў "Дзеры Сіці" ў гасцях з лікам 2:0. У каманды выдатныя шанцы, каб выйсці ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Дарэчы, у верасні споўніцца 35 гадоў з часу, калі ў 1983 годзе матчам мінскага "Дынама" і швейцарскага "Грасхопера" пачыналася еўракубкавая гісторыя клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі