Украіна, Малдова і Грузія падалі сімвалічныя петыцыі аб далучэнні да ЕС
Два гады таму яны падалі такія ж петыцыі аб заключэнні асацыяцыі з Еўрасаюзам.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Украіны, Малдовы і Грузіі падчас мерапрыемстваў, якія папярэднічалі саміту Усходняга партнёрства ў Рызе, перадалі еўракамісару Ёханэсу Хану петыцыі аб уступленні іх краін у ЕС.
Як адзначыў еўракамісар, два гады таму на віленскім саміце Усходняга партнёрства прадстаўнікі гэтых краін перадавалі такія ж сімвалічныя петыцыі наконт падпісання дамовы аб Асацыяцыі з ЕС. “Гэта выканана, — сказаў Хан. — Спадзяюся, і гэта пажаданне спраўдзіцца”.
Нагадаем, што на парадку дня рыжскага саміту няма пытанняў аб пашырэнні Еўрасаюза.