Украінка Джамала — пераможца “Еўрабачання-2016”

Украінка Джамала — пераможца “Еўрабачання-2016”

У Стакгольме завяршыўся шэсцьдзесят першы па ліку конкурс “Еўрабачанне-2016”. Перамогу атрымала прадстаўніца Украіны, крымска-татарская спявачка Джамала. Трэк 1944 распавядае гісторыю дэпартацыю сям’і Джамалы ў 1944 годзе з Крыму ў Сярэднюю Азію.

Пасля другога паўфіналу кампазіцыя патрапіла ў лік фаварытаў букмекераў. Песню неаднойчы абвінавачвалі ў наяўнасці палітычнага падтэксту. Некаторыя расійскія чыноўнікі патрабавалі ад Еўрапейскага Вяшчальнага Саюзу зняць трэк з конкурсу. Аднак у вынікі палітыкі ў трэку Джамалы не знайшлі.  

За ўкраінскую спявачку падчас фіналу прагаласавалі як прадстаўнікі журы з розных краінаў, так і тэлегледачы.

Цікава, што сёлета галасы журы ад 42 краінаў-удзельніц "Еўрабачання" і галасы тэлегледачоў улічваліся асобна. Так, беларускае журы, якое прадстаўляў мінулагодні ўдзельнік конкурсу Юзары, найбольшы бал, 12, прадказальна паставіла прадстаўніку Расіі Сяргею Лазараву. Джамалу айчыннае журы ацаніла ў 7 балаў.

Украінка Джамала — пераможца “Еўрабачання-2016”

На другім месцы апынулася аўстралійская спявачка Дэмі Ім. На трэцім — расійская поп-зорка Сяргей Лазараў.

У фінале конкурсу выступіла 26 выканаўцаў. Нагадаем, прадстаўнік Беларусі Ivan выступіў у другім паўфінале конкурсу, але, на жаль, у фінал не выйшаў.

"Калі ты як снежная каралева, то табе не дапаможа Віктар Дробыш"

Віктар Дробыш пра выступ Айвана: Тое, што трэба, мы атрымалі

Украінка Джамала — пераможца “Еўрабачання-2016”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі