Украінская "бабуля са сцягам СССР" выкінула сцяг, даведаўшыся пра Бучу
Украінская "бабуля з сцягам СССР", вобраз якой выкарыстоўвае расійска прапаганда, праклінае Расію за свой разбураны дом. Пра гэта паведамляе Цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны.
Гэтая жанчына — украінка Ганна Іванова. Украінскія вайскоўцы дапамаглі ёй з мужам эвакуявацца з дома недалёка ад Харкава. Іх забяспечылі ежай і неабходнай гуманітарнай дапамогай. Цяпер Ганна Іванова знаходзіцца ў адной з гарадскіх бальніц Харкава.
Яна расказала пра гісторыю са сцягам СССР. Яна выйшла з гэтым сцягам да ўкраінскіх вайскоўцаў, мяркуючы. што гэта расіяне. Жанчына кажа, што хацела "прымірыцца" з імі, каб яны не грамілі сяло і Украіну.
"Цяпер, калі ад рускіх Ганна Іванаўна атрымала міну ў двор, а ад украінцаў дапамогу, яе ўнук ратуецца ў Польшчы, калі яна даведалася пра Бучу і ўсё астатняе, яна закінула той чырвоны сцяг далей", — кажа прадстаўнік УСУ пад пазыўным "Кадэт".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.