Украінская біржа спыніла таргі з-за нябачанага росту
Індэкс дасягнуў ўзроўню верасня 2012 года.
Украінская біржа 24 лютага спыніла таргі на фондавым рынку. Прычынай стаў рост значэння індэксу ўкраінскіх акцый больш як на 15%.
Да 14.30 паводле мінскага часу ён павялічыўся амаль на 17% да 1092,36 пункта. Такога высокага значэння не было з верасня 2012 года, адзначае сайт lb.ua.
Нагадаем, што на выходных ва Украіне зрынулі з пасады прэзідэнта Віктара Януковіча. Краіна рыхтуецца да пазачарговых выбараў.
Фота — lb.ua