Украінская гарналыжніца ў знак пратэсту пакінула Алімпіяду

Вядучая ўкраінская гарналыжніца Багдана Мацёцкая, якая планавала старт у спецыяльным слаламе ў пятніцу, адмовілася ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Сочы ў знак пратэсту супраць палітыкі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Адпаведную заяву на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў бацька і трэнер гарналыжніцы Алег Мацёцкі, інфармуе isport.ua.

"Мы, удзельнікі Нацыянальнай алімпійскай зборнай каманды Украіны: Мацёцкая Багдана і Мацёцкі Алег, вельмі абураныя апошнімі дзеяннямі прэзідэнта Украіны В. Януковіча, які замест таго, каб вырашыць канфлікт перамовамі з Майдане (на што мы да канца спадзяваліся, едучы на Алімпійскія гульні ў Сочы), утапіў самыя апошнія надзеі украінцаў у крыві, чым парушыў спрадвечны прынцып Алімпійскіх гульняў — Мір падчас іх правядзення.

У знак салідарнасці з барацьбітамі на барыкадах Майдана і ў знак пратэсту супраць бандыта — прэзідэнта і яго халуйскага ўрада, мы адмаўляемся ад далейшага выступлення на Алімпійскіх гульнях у Сочы 2014 года.

Вечная памяць героям, якія загінулі за Свабоду Украіны!

Слава Украіне і яе Героям!!!"

Нагадаем, што ў мінулы аўторак Мацёцкая брала ўдзел у гіганцкім слаламе сярод жанчын. Украінская спартсменка заняла 43-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі