“Украінская праўда”: Баевікі з “Градаў” абстралялі калону бежанцаў
Гэта здарылася сёння раніцай у Луганскай вобласці.
Украінскае выданне інфармуе пра абстрэл мірнай калоны са спасылкай на кіраўніка прэс-цэнтра АК "Поўнач" Анатоля Прошына.
"У раёне 09:40 пры вывадзе бежанцаў з населеных пунктаў Храшчавое і Навасветлаўка баевікамі быў нанесены масіраваны агнявы ўдар па гэтай калоне з мінамётаў і рэактыўнай артылерыі "Град". У выніку вялікая колькасць ахвяр. Людзі згарэлі проста ў аўтамабілях, якімі іх вывозілі. Яны проста не паспелі пакінуць транспартныя сродкі", — адзначыў Прошын.
Паводле яго слоў, колькасць ахвяр пакуль не ўстаноўленая. Таксама пакуль няма ніякіх іншых падрабязнасцяў.