Улады афіцыйна дазволілі мітрапаліту Кандрусевічу вярнуцца ў Беларусь

Улады афіцыйна дазволілі мітрапаліту Кандрусевічу вярнуцца ў Беларусь

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мае перашкодаў для вяртання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Апостальская Нунцыятура паведамляе, што 22 снежня атрымала інфармацыю пра гэта з кампетэнтных дзяржаўных органаў. 

"Нунцыятура выказвае падзяку Дзяржаўным уладам Рэспублікі Беларусь за станоўчы адказ на просьбу Папы Францішка адносна магчымасці вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча для цэлебрацыі ўрачыстасці Нараджэння Пана з вернікамі, пастырам якіх ён з’яўляецца", — сказана на сайце прадстаўніцтва каталіцкай царквы.

Такім чынам, арцыбіскуп Кандрусевіч мае намер прыехаць у Беларусь заўтра ці паслязаўтра, каб прыняць удзел у калядных набажэнствах.

Кандрусевіча нечакана не пусцілі ў Беларусь 31 жніўня. З таго часу кіраўнік беларускай каталіцкай царквы чацвёрты месяц жыве ў вымушанай эміграцыі. 74-гадовага сітрапаліта гэтая сітуацыя вельмі засмучала. Ён нават абвясціў, што ў найбліжэйшы час папросіць аб адстаўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі