Уладзімір Ігнацік стаў пераможцам міжнароднага турніру ў Славакіі

У славацкім горадзе П'ешцяні завяршыўся міжнародны тэнісны турнір катэгорыі "ф'ючэрс". Пераможцам спаборніцтваў стаў беларус Уладзімір Ігнацік. У фінале ён выйграў у славацкага тэнісіста Філіпа Гаранскі — 6:3, 7:5,.

Як адзначае БЕЛТА, наш суайчыннік лічыўся фаварытам перад пачаткам гэтай сустрэчы і апраўдаў надзеі.

Перад гэтым Ігнацік перамог чэха Вацлава Шафранека — 6:3, 6:3.

Фота: champ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі