Уначы 18 жніўня ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

Уначы 18 жніўня ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

Уначы 18 жніўня ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр анансаваў тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі комплексу апрацоўкі аўтарызаваных запытаў у рэжыме рэальнага часу, якія будуць праводзіцца ад 2-й да 6-й гадзіны.

З праблемамі ў гэты час могуць сутыкнуцца трымальнікі картак банкаў, якія абслугоўваюцца Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам (іх спіс гл. тут). Перапынкі ў абслугоўванні картак магчымыя ў крамах, пунктах выдачы наяўных, пры карыстанні прыладамі самаабслугоўвання, банкаматамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі