Уначы ў нядзелю ў Беларусі будзе да 6 марозу, удзень — да 9 цяпла
У Беларусі працягвае захоўвацца надвор'е, не характэрнае для пачатку лютага. Прычына ў цёплым атлантычным паветры, якое блакуе арктычны холад. Аднак у начныя гадзіны ў нядзелю будзе мінусавая тэмпература — ад 0 да 6 градусаў са знакам мінус. У дзённыя гадзіны чакаецца ад 2 да 7 градусаў цяпла, на захадзе краіны — да 9 градусаў вышэй за нуль.
Заўтра будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы на поўначы прагназуецца невялікі снег.
Адзначаецца, што ў начныя гадзіны і раніцай у некаторых раёнах будзе слабы туман, а на дарогах месцамі — галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.