Урад Брытаніі сцвердзіў, што сістэма адукацыі застаецца класавай

Даследаванне, замоўленае ўрадам, паказала, што 75% юрыстаў і 70% фінансістаў у Брытаніі — выпускнікі платных школ. Пры гэтым пераважная большасць брытанцаў вучацца ў простых школах і толькі 7% атрымліваюць платную адукацыю.  Высновы дакладчыкаў безапеляцыйныя: з цяперашнай сістэмай элітных прафесій неабходна пакончыць, даўшы бедным і разумным магчымасць таксама стаць багатымі і ўдачлівымі.

Даклад быў пададзены ў аўторак прэм'ер-міністру Гордану Браўну. У дакуменце змяшчаюцца 88 рэкамендацый, якія зводзяцца ў асноўным да неабходнасці атрымання роўных магчымасцяў для ўсіх пластоў насельніцтва, паляпшэння сістэмы адукацыі і яе прывязкі да рынку працы.


Паводле ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі