Усе закінутыя шайбы зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету (відэа)
Самая хуткая шайба Сяргея Дземагіна, "залаты" гол Руслана Салея ў овертайме, незалічаны суддзямі фантастычны буліт Міхаіла Грабоўскага, пераможныя шайбы Алега Антоненкі У стартавым матчы з канадцамі (1:6) беларусы вызначыліся толькі аднойчы — шайбу закінуў Міхаіл Грабоўскі. Яшчэ ў адным выпадку суддзі яго шайбу не залічылі і, як пасля заявілі канадцы, несправядліва.
Стратэгічна важная перамога над славакамі дадала нашай зборнай упэўненасці ў сваіх сілах. А Алег Антоненка даказаў, што ў рэалізацыі булітаў яму няма роўных.
У матчы Беларусь — Славакія (2:1 — па булітах) арбітрамі не быў залічаны буліт, які незвычайна рэалізаваў Міхаіл Грабоўскі.
У матчы з венграмі беларусы закінулі тры шайбы (3:1), апошнюю з іх Міхаіл Грабоўскі адправіў у пустыя вароты.
Другі этап чэмпіянату свету зборная Беларусі пачала з валявой перамогі над камандай Нарвегіі — 3:2. У овертайме рашаючую шайбу закінуў абаронца Руслан Салей.
Найлепшым матчам нашай каманды была пераможная гульня з фінамі — 2:1 (па булітах). Яна запомнілася хуткім голам Сяргея Дземагіна (на 5-й секундзе!) і чарговымі рэалізаванымі булітамі Алега Антоненкі і Міхаіла Грабоўскага (на гэты раз, залічанага).
Фота — iihf.com