УСУ кажуць пра прарыў першай лініі абароны расійскіх войскаў на Херсоншчыне
Украінскія вайскоўцы прарвалі першую лінію абароны расійскіх войскаў у Херсонскай вобласці, паведамляе hromadske.ua. Ёсць звесткі, што 109-ы стралковы полк "ДНР" адышоў ад занятых пазіцый.
УСУ пачалі наступ на многіх кірунках на поўдні Украіны. Пра гэта заявіла кіраўніца аб'яднанага прэс-цэнтру сіл аховы і абароны "Поўдзень" Наталля Гумянюк.
У аператыўнай групе войскаў "Кахоўка" кажуць, што на часова акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці HIMARS знішчылі амаль усе буйныя масты: Антонаўскі чыгуначны, аўтамабільны і Новакахоўскі. У выніку расійскае войска апынулася адрэзаным ад паставак узбраення і асабістага складу з тэрыторыі Крыма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.