Увечары 29 красавіка ў Мінску перакрыюць аўтамабільны рух ля плошчы Перамогі
У пятніцу, 29 красавіка, у Мінску перакрыюць дарожны рух для рэпетыцыі шэсця да Дня Перамогі, паведамляе Мінгарвыканкам.
Рух будзе перакрыты на вуліцах, якія вядуць да плошчы Перамогі (прасп. Незалежнасці — вул. Казлова — прасп. Машэрава; вул. Захарава — зав. Вайсковы; вул. Кісялева — вул.Чырвоная; прасп. Незалежнасці ад цырка да пл. Перамогі) з 21:00 да 23:00.
На гэтых жа ўчастках дарожны рух будзе спыняцца 2 і 3 траўня з 19:00 да 21:00.
У сувязі з гэтым некаторыя маршруты грамадскага транспарту будуць змененыя. Аўтобусы №100, 115Э будуць аб’язджаць гэты кавалак без прыпынкаў па прасп. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці.
Аўтобусы №18, 26 аб’едуць рэпетыцыю па вул. Захарава, Першамайскай, Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава з прыпынкам “прасп. Незалежнасці” ў напрамку пасёлку Навінкі і “Казлова” — у напрамку ДС Усходняя.
Прыгарадны аўтобус № 300Э ад аўтавакзала “Цэнтральны” будзе ехаць па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці, а далей ужо па маршруце. У адваротным напрамку — па прасп. Незалежнасці, вул. Казлова, Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, прасп. Незалежнасці, вул. Бабруйскай.