Увесь свет глядзіць на беларускага мядзведзя, у якога замест вока - воДка
Так лічыць мастак, які размаляваў мядзведзя для сусветнай выставы. Беларускі звер з перасоўнай выставы мядзведзяў размаляваны без адмысловага сэнсу і без дасканалага ведання беларускай мовы. Затое ад душы. Пра гэта Еўрарадыё расказаў сам аўтар нашага мядзведзя – Ігар Ермакоў.
Выстава мядзведзяў ездзіць па свеце з 2001 года. Сёння яна знаходзіцца ў Варшаве. У ёй прадстаўленыя 138 мядзведзяў з краінаў-прадстаўнікоў ААН. Кожны з іх павінен увасабляць характэрныя рысы сваёй краіны, гаворыць праект-мэнэджэр выставы Майкл Штэфанэску:
“Вы бачыце мядзведзя, які прадстаўляе рэпрэзентуе краіну, і дызайн быў створаны мастаком з гэтай краіны, каб выразіць яго бачанне сваёй краіны, яе культуру, людзей і ўсё, што ён захоча”.
Беларускі мастак Ігар Ермакоў захацеў размаляваць мядзведзя ў дзіцячым стылі.
Ігар Ермакоў: “Усе мядзведзі былі выкананы ў нейкім сучасным дызайнерскім стылі. А мне хацелася, каб гэта быў больш дзіцячы, наіўны жывапіс. Таму што Беларусь і дзяцінства – гэта прамыя асацыяцыі”.
Аднак на беларускім мядзведзі мы заўважылі памылкі – замест “гарэлкі”, да прыкладу, там напісана “водка”. Які сэнс мастак укладаў у кожную з дэталяў на мядзведзі?
Ігар Ермакоў: “Я сэнсу ніякага не ўкладаў. Ад душы намаляваў, як атрымлівалася, і ўсё. Чаму былі памылкі? Дзеці часам пішуць і таксама выпраўляюць. Водка і гарэлка... значыць, недастатковае веданне беларускай мовы”.
У спадара Ермакова на мядзведзя пайшло каля тыдня. Амаль усе мастакі, гаворыць Майкл Штэфанэску, прыязджалі ў Германію, каб размаляваць звера. А потым мядзведзі адправіліся ў падарожжа: Ганконг, Стамбул, Токіо, Сеул, Сіднэй, Вена, Каір, Ерусалім. Беларусі ў планах пакуль няма, расказаў Еўрараыё Майкл Штэфанэску:
«Хутчэй за ўсё, акрамя Штутгарту, які ўжо падрыхтаваў месца, наступныя месцы выставы будуць Буэнас-Айрэс і Парыж. Але з Беларусі мы не атрымлівалі запыту».
Беларускага ды іншых мядзведзяў у Варшаве можна будзе пабачыць да 22 чэрвеня.
Фота http://verasen.livejournal.com/