Ужываныя аўтамабілі ў Беларусі значна патаннелі

Ужываныя аўтамабілі ў Беларусі ў траўні-чэрвені сталі таннейшымі на 10-15%. Пра гэта, як інфармуе БЕЛТА, паведаміў старшыня Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч. Па яго словах, большасць увезеных фізасобамі аўтамабіляў планавалася рэалізаваць на расійскім рынку. Аднак калі ў траўні стала вядома, што Расія іх не пусціць, гэта абваліла беларускі рынак ужываных аўтамабіляў.

Як адзначыў старшыня арганізацыі, цяпер вельмі цяжка прадаць ужываную аўтатэхніку, бо прапанова значна перавышае попыт. Агулам у першым паўгоддзі было ўвезена 60 тысяч ужываных аўтамабіляў.

У наступным паўгоддзі, па прагнозах сп. Міхневіча, актыўнага ўвозу аўтамабіляў фізічнымі асобамі з Еўропы не будзе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі