Ва Украіне хочуць забараніць беларускую малочную прадукцыю

Беларускія малочныя прадукты / БрэстСіці
Беларускія малочныя прадукты / БрэстСіці

Ва Украіне хочуць забараніць пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі. Пра адпаведны зварот у Мінэканомікі на прэс-канферэнцыі 29 чэрвеня расказаў кіраўнік Саюза малочных прадпрыемстваў Украіны Вадзім Чагароўскі, піша "Першы рэгіён".

Ён нагадаў, што шэсць гадоў таму Беларусь падтрымала эмбарга Расіі на пастаўкі ўкраінскай малочнай прадукцыі. Але ў той жа час украінскі рынак адкрыты для паставак малочнай прадукцыі з Беларусі, што несправядліва. 

"Неабходна прымяніць артыкул 29 закона "Аб знешнеэканамічнай дзейнасці" пра абарону ад недружалюбных або дыскрымінацыйных дзеянняў дзяржаў або эканамічных груп. Мы лічым, што Рэспубліка Беларусь распачала такія дыскрымінацыйныя недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Украіны", — растлумачыў Вадзім Чагароўскі.

Паводле Белстата, у студзені-красавіку 2021 года Беларусь імпартавала ва Украіну малочную прадукцыю на суму каля $20 мільёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі