Ва Украіне застрэлілі суддзю, які арыштаваў майданаўцаў
Здарэнне адбылося ў Палтаўскай вобласці Украіны.
Замах адбыўся напярэдадні. А гэтай ноччу 34-гадовы Аляксандр Лабадзенка памёр у больніцы, перадае РБК.
Загінулы працаваў суддзёй у Краменчугу. Напад быў учынены непадалёк ад яго дома 11 лютага. Два кілеры зрабілі некалькі стрэлаў з гладкаствольнай зброі ў спіну Лабадзенку.
Следства разглядае некалькі працоўных версій. Асноўная з іх — забойства ў сувязі з прафесійнай дзейнасцю пацярпелага. Загінулы суддзя нядаўна арыштаваў некалькі ўдзельнікаў пратэстных акцый. Яны прымалі ўдзел у захопе будынка гарсавета ў студзені.
Дарэчы, два тыдні таму ў Кіеве падпалілі аўто суддзі Шаўчэнкаўскі райсуду. Крыху больш за тыдзень таму яна прыняла рашэнне пра арышт апазіцыянера Дзмітрыя Булатава — аднаго з лідараў Аўтамайдана.
Фота — kp.by