Ван Рампей: Пуціна папярэдзілі, што альтэрнатывы мінскаму пагадненню няма

Паводле прэзідэнта Еўрапейскай рады Хермана ван Рампея, на перамовах з расійскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным еўрапейскія лідары папярэдзілі яго, што выкананне мінскага пагаднення — адзіны шлях выхаду з крызісу ва Украіне.

Пра гэта гаворыца ў відэазапісе заявы Рампея, распаўсюджанай прэс-службай Еўрапейскай рады.

“Што тычыцца Украіны, мы зноў заявілі, што мы рашуча падтрымліваем мінскае пагадненне, якое Расія не выконвае. Хоць раней расійскі бок сам узгадніў параметры гэтай дамоўленасці”, — сказаў палітык.

У той жа час Рампей запэўнівае, што нягледзячы на парушэнні з боку Расіі, Еўрапейская рада пакуль не разглядае магчымасць узмацнення санкцыяў. Паводле Ромпея, Еўропа пры гэтым хоча захаваць ціск на Расію.

30 лістапада заканчваецца тэрмін знаходжання ван Рампея на пасадзе прэзідэнта Еўрапейскай рады. З 1 снежня структуру ачоліць экс-прэм’ер Польшчы Дональд Туск, піша “Украінская праўда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі