"Вашынгтон" атрымаў перамогу, Грабоўскі зрабіў галявую перадачу (відэа)
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ "Вашынгтон Кэпіталз" выйграў у "Нью-Ёрк Айлендэрс" з лікам 6:2 (0:1, 5:1, 1:0).
Галявую перадачу беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі зрабіў на 56-й хвіліне, калі яго каманда гуляла ў большасці. Пасля гэтага лік стаў 6:2.
Цяпер у Грабоўскага стала 14 бамбардзірскіх балаў (5 закінутых шайбаў і 9 галявых перадачаў), здабытых у 15 матчах. Яму не хапае адной шайбы да першай сотні ў НХЛ.