"Вашынгтон" Міхаіла Грабоўскага пацярпеў хатняе паражэнне ад "Нью-Ёрка"

"Рэйнджарс" закінулі ў вароты "Кэпіталз" дзве безадказныя шайбы ў другім перыядзе. Зразумела, што ў гэтым матчы Міхаіл Грабоўскі ачкоў не набраў. Пасля 7 гульняў у яго застаецца 6 ачкоў: 3 шайбы і 3 выніковыя перадачы.

Затое днямі Грабоўскі стаў лепшым бамбардырам у НХЛ сярод беларусаў. На адно ачко ён абыйшоў Андрэя Касціцына, які зараз выступае за чалябінскі “Трактар”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі