"Вашынгтон" перамог, Міхаіл Грабоўскі закінуў чарговую шайбу (відэа)
На гэты раз каманда, за якую выступае беларускі хакеіст, выйграла ў гасцях у "Нью-Ёрк Рэйнджэрс" — 4:1 (0:0, 3:0, 1:1).
Грабоўскі вызначыўся на 39-й хвіліне і зрабіў лік 3:0 на карысць сваёй каманды. Спецыялісты адзначаюць, што гэта быў адзін з лепшых матчаў беларуса ў цяперашнім чэмпіянаце НХЛ.
У 30 матчах у Міхаіла Грабоўскага ўжо 9 закінутых шайбаў і 16 галявых перадачаў — агулам 25 ачкоў.
"Вашынгтон" у сваім дывізіёне займае другое месца, у каманды 34 ачкі пасля 30 гульняў, адставанне ад лідара — "Пітсбурга" — складае 7 ачкоў.