Вайцюшкевіч і Някляеў выпусцілі сумесны дыск "У нашых снах"

Вайцюшкевіч і Някляеў выпусцілі сумесны дыск "У нашых снах"

Зміцер Вайцюшкевіч і Уладзімір Някляеў прадставілі дыск "У нашых снах" ― справаздачу за дзесяць гадоў творчага супрацоўніцтва. Сярод 18 запісаў шмат добра вядомых песень, а таксама шэраг новых запісаў і вершаў. Прэзентацыя дыска адбудзецца ў суботу 4 сакавіка на юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні.

"Можна сказаць, што гэта такі зрэз за дзесяць гадоў. Лепшыя песні з розных альбомаў, а таксама тое, што выдавалася ці стваралася па-за межамі дыскаў, — распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. — Я вырашыў запісаць сваю версію песні "Гуляць дык гуляць", бо па пэўнай інфармацыі яе ўнеслі ў чорны спіс для выканання нават аматарскімі калектывамі праз аўтарства Уладзіміра Пракопавіча. Яшчэ адзін асабісты фаварыт на дыску — песня "Шалік", бо таксама маю некалькі шалікаў ад даўно мінулых рамантычных сустрэч. Чалавека ў тваім жыцці ўжо няма, а шалік вось ён — вісіць. Вельмі дакладны вобраз".

4 сакавіка ў Вільні адбудзецца юбілейны канцэрт Вайцюшкевіча, Някляева і WZ-Orkiestra з праграмай "Нашы каханыя". Імпрэза прымеркаваная да 10-годдзя творчага супрацоўніцтва, якое пачалося з альбома "Танга з ружай", выдадзенага напрыканцы 2006 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі