Венгрыя заклікае МВФ зачыніць прадстаўніцтва ў краіне
Краіна хоча датэрмінова выплаціць крэдыт Міжнароднага валютнага фонду.
Пра гэта гаворыцца ў пасланні на імя кіраўніцы МВФ Крысцін Лагард ад кіраўніка Цэнтральнага банка Венгрыі Д'ёрдзья Матольчы.
У 2008 годзе МВФ разам з Еўрасаюзам вылучыў Будапешту 20 мільярдаў еўра для процідзеяння фінансаваму крызісу, нагадвае РБК. Аднак у 2010 годзе правы папулісцкі ўрад прэм'ер-міністра Віктара Орбана датэрмінова спыніў супрацоўніцтва з фондам. Замест гэтага венгерскі ўрад звярнуўся да міжнародных фінансавых рынкаў. У 2011 годзе Венгрыя выпусціла міжнародныя пазыковыя абавязанні.
Паводле ранейшых дамоўленасцяў, краіна павінна вярнуць МВФ сёлета больш за 900 мільёнаў еўра і каля 300 мільёнаў еўра ў I квартале 2014 года. Агулам Венгрыя павінна вярнуць фонду каля 3 мільярдаў еўра.
Фота — urg.in.ua