Ветэран вайны з Ганцавіцкага раёна задаў "нязручныя" пытанні Лукашэнку
Ветэран вайны Фёдар Малашкевіч з вёскі Боркі Ганцавіцкага раёна ў пісьмовай форме задаў некалькі пытанняў Аляксандру Лукашэнку і атрымаў адказ. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Іван Юрашчык:
"84-гадовы франтавік прапанаваў кіраўніку дзяржавы ўзяць пад сур'ёзны кантроль тэлебачанне, найперш "Суперлато". Яго цікавіць, за чые грошы яно фінансуецца і навошта там "гарэм" дзяўчат. Нашто столькі сродкаў траціцца на "Славянскі базар"? - абураецца ветэран. Чаму адабралі льготы ў старых людзей? Фёдар Малашкевіч радзіць Лукашэнку не дапускаць да кіраўніцтва краіны бяздарных людзей".
У адным з адказаў, які атрымаў Малашкевіч, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык выказаў падзяку ветэрану за грамадзянскую пазіцыю і паабяцаў, што яго прапановы будуць улічаныя "ў далейшай працы выканкама".
А вось ганцавіцкае начальства аднеслася да "творчасці" Фёдара Малашкевіча інакш. Пасля таго, як пачаўся ціск на дзяцей ветэрана, яны папрасілі бацьку больш нікуды не пісаць.